У Баранавічах няма грошай на парк



У Баранавічах не будзе адрамантаваны Цэнтральны гарадскі парк. Таму што на яго рэканструкцыю патрэбна 69 мільярдаў рублёў. Такіх грошай у бюджэце на ўпарадкаванне парка няма. Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вядзе пошук інвестараў для частковай рэканструкцыі парка. Такі адказ атрымаў грамадскі актывіст Рыгор Грык з Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта на зварот грамадзян Баранавіч у Савет міністраў,  -кажа Рыгор Грык:

– Па тэлебачанні нашыя слугі народу заўсёды кажуць, што мы вельмі любім дзяцей і хочам, каб у іх было сапраўднае дзяцінства. Калі паглядзець на наш парк, то зразумела, што яны не хочуць нашым баранавіцкім дзецям рабіць сапраўнае дзяцінства. Там ходнікі кепскія, усё неўпарадкавана. Мы хацелі б, каб у нас у цэнты горада быў сапраўдны еўрапейскі парк.

Паводле Рыгора Грыка, не першы раз баранавіцкія жыхары звяртаюцца да ўладаў наконт рамонту парка. Раней ім адказвалі, што рамонту не будзе да 15-га году. Але ў 15-ым годзе на шматлікія звароты ў розныя ўладныя ведамствы зноў атрымалі адмову.

Беларускае Радыё Рацыя