У Баранавічах прадаюць канфіскаваны ў ІП тавар



У Баранавічах канфіскаваны на рынках у прадпрымальнікаў несертыфікаваны тавар прадаецца ў чатырох аддзелах Дома гандлю “Радуга”. І самае цікавае, таксама без сертыфікацыі і іншых патрэбных дакументаў. Хоць начальнік Баранавіцкай падатковай інспекцыі Васіль Сухаверхі на сходзе прадпрымальнікаў 25 студзеня сказаў, што тавар без дакументаў утылізуецца. Прадпрымальнікі абураныя  падвойнымі стандартамі.

IMG_8814

Кажа прадпрымальнік Мікалай Чарнавус:

Атрымліваецца, што дзяржаве можна так гандляваць, а прадпрымальнікам нельга. З гэтым пытаннем я звярнуўся ў Міністэрства эканомікі, Міністэрства па падатках і зборах. Бо прадпрымальнікам не дазваляюць гандляваць, бо няма дакументаў, а дзяжава можа гандляваць. І пры гэтым – тым жа таварам, які канфіскавалі ў прадпрымальнікаў.

З 1 студзеня 2016 года тавар без сертыфікатаў у прадпрымальнікаў канфіскуецца. Прадпрымальнікі спынілі працу і патрабуюць адмены ўказа №222.

Беларускае Радыё Рацыя