У Баранавічах прайшла акцыя прадпрымальнікаў



Трое актывістаў прадпрымальніцкага руху — Алесь Макаеў з Менска, Алесь Абрамовіч з Барысава і Міхась Латышаў з Гомеля арганізавалі акцыю на Кааператыўным рынку ў Баранавічах. Асноўная мэта акцыі — пазбавіць страху прадпрымальнікаў і іх пакупнікоў. Асноўная стратэгія — збор подпісаў за адмену ўказаў нумар 222 і 48. Кажа намеснік старшыні руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў:

— Сабраць 50 тысяч подпісаў у Канстытуцыйны суд. Гэта з правам заканадаўчай ініцыятывы. У нас застаўся адзіны законны фармат, каб уздзейнічаць у прававым полі. Звароты складзены на падставе грунтоўнага юрыдычнага звароту пра неканстытуцыйнасць указу.  

Яшчэ за некалькі гадзін да акцыі за актывістамі і журналістамі сачылі і вялі відэаздымкі два міліцыянты ў цывільным. Дырэктар рынка Васіль Саўчанка нервова адрэагаваў на акцыю і намагаўся яе сарваць. Калі не ўдалося, двойчы званіў у міліцыю. Напрыканцы акцыі трое міліцыянтаў падышлі да актывістаў і перапісалі іх дадзеныя.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя