У Баранавічах прайшла вечарына памяці Віктара Сырыцы



У Баранавічах прайшла вечарына памяці Віктара Сырыцы ў гадавіну яго смерці. Арганізатары вечарыны – мясцовыя актывісты.

dsc03384

Удзел у вечарыне прынялі таксама Юрась Губарэвіч – кіраўнік Руху “За свабоду”, паэт і бард Віктар Шалкевіч, жонка і брат Віктара Сырыцы, кажа адзін з удзельнікаў мерапрыемства Аляксандр Швед:

– Віктар Шалкевіч выступіў з канцэртам, прысвечаным памяці Сырыцы. Юрась Губарэвіч паведаміў, што з гэтага часу будзе існаваць прэмія імя Віктара Сырыцы. 

Затым прысутныя на вечарыне паглядзелі фільм, створаны сябрамі Віктара Сырыцы. Было сказана шмат добрых слоў у адрас сапраўднага беларуса, цудоўнага бацькі і мужа, якога ўсім не стае.

Беларускае Радыё Рацыя