У Баранавічах судзяць актывіста



Судовы працэс па справе баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка і на чацвёртым пасяджэнні не скончыўся.

Дзве розныя справы вельмі цяжка ўспрымаюцца ў адным працэсе, але нягледзячы на гэта, як кажа актывіст Віктар Сырыца, вынік прадказальны:

– Я вельмі добра ведаю нашу гарадскую судовую сістэму, шмат разоў сустракаўся асабіста ў судах. Ведаю суддзю Васіля Петрыва, ён старанна робіць выгляд аб’ектыўнага суддзі, імкнецца разабрацца. Але вынік будзе не на карысць грамадскага актывіста Грыка – яго пакараюць. Такая практыка судовая ў нас у Баранавічах.

Паколькі дырэктар крамы, дзе працаваў Грык грузчыкам і нібы 24 верасня на працоўным месцы лаяўся матам, калі прыйшоў на працу ў паласатым адзенні, стылізаваным пад турэмную робу, і яе намесніца блыталіся ў паказаннях, адвакат выказаў хадайніцтва аб праглядзе відэазапісу, які нібыта быў зафіксаваны, па словах намесніцы дырэктара крамы. Таксама ў суд будуць выкліканы міліцыянты-сведкі пікету і міліцыянты, што складалі пратакол па інцыдэнту ў краме.

Суд працягнецца 28 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя