У Баранавічах заклікаюць да Дня Волі ў Менску



У Баранавічах з’явіліся прызывы да Дня волі ў Менску.

На ўлётках з выявай згорнутага кулака напісана вялікімі літарамі распаўсюджанае апошнім часам слова “БАСТА!”, паведамляе прыемна здзіўлены запрашэннем гараджанін:

– Вельмі рады пабачыць у Баранавічах налепкі, што з’явіліся на слупах і аўтобусных прыпынках у цэнтры горада, з заклікам святкаваць 25-га сакавіка Дзень Волі. Заклік “БАСТА!”, які чутно на акцыях па ўсёй Беларусі, гучыць і ў Баранавічах.

Нагадаем, лідары Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу заклікалі суграмадзян з Менска і рэгіёнаў выйсці 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры сталіцы, а 26 сакавіка – на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах.

 

Беларускае Радыё Рацыя