У барацьбе за чысціню



Улады у Мікашэвічах так заклапаціліся парадкам на вуліцах, што далі пад распіску 72 гадзіны прыбраць будматэрыялы ля сядзібаў на вуліцы, дзе ідзе забудова дамоў і няма ні дарогі, ні тратуара. Інакш прыгразілі штрафам у 5 000 000 рублёў. Гэтае патрабаванне для забудоўшчыкаў стварыла  шмат цяжкасцяў і нязручнасцяў, кажа жыхар гэтай вуліцы, актывіст Леанід Дубаносаў:

— Замест таго каб рабіць дарогі, бо дарог сапраўды няма: ні тратуараў — нічога, дык яны чапляюцца да таго, што на сумежнай тэрыторыі ляжыць друз, камень, пясок. Наш мікрараён у фазе забудовы. Яны знайшлі спосаб зарабіць — на грамадзянах. У нас мясцовая улада толькі для таго, каб накладаць штрафы і пагражаць, больш ні на што яна няздольная.

Паводле Леаніда Дубаносава, звычайна ўлада Беларусі ганарыцца чысцінёй. Але і ў гэтым пытанні трэба не трэба даводзіць сітуацыю да абсурду.

Беларускае Радыё Рацыя