У Барысаве на могілках павесілася дзяўчына



У Барысаве знайшлі павешанай 22-гадовую дзяўчыну. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

пятля

„Праводзіцца праверка па факце смерці 22-гадовай дзяўчыны, цела якой некалькі дзён таму было знойдзена ў пятлі на дрэве на мясцовых могілках. Быў праведзены агляд месца здарэння. Слядоў крымінальнага характару не ўстаноўлена”, – сказала Таццяна Беланог.

Следчыя апытваюць сваякоў, знаёмых дзяўчыны для таго, каб высветліць прычыны і абставіны здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая высветліць дакладную прычыну смерці.

belta.by