У Беларусь заляцела птушка, якой ніколі не бачылі ў нашых шыротах



У Беларусь ўпершыню заляцеў барадач, вялікага памеру грыф, якога яшчэ ніхто не бачыў у нашай краіне. Дзякуючы размешчанаму на ім спадарожнікаваму перадатчыку назіральнікі за птушкамі дазналіся, што птушка з 26 чэрвеня знаходзілася ў Брэсцкай вобласці. Гэтых доказаў мусіць хапіць, каб барадач афіцыйна стаў новым відам нашай арнітафауны.

Adonis screenshot 02

Пра птушку распавядае Зміцер Вінчэўскі, рэдактар сайту “Птушкі штодня”

— Калі ўсе папярэднія рэгістрацыі новых відаў за апошнія два гады былі будуць зацверджаныя беларускай арнітафауністычнай камісіяй гэта будзе 330 від нашай арнітафауны, такі можна сказаць юбілейны. Птушка цікава тым, што жыве яна выключна ў горах, у высокіх горах, дзе жывуць яе асноўныя ахвяры: розныя горнакапытныя, якія разбіваюцца або паміраюць а барадач менавіта імі харчуецца.

 Па дадзеных перадатчыка нават вядомая мянушка птушкі і засведчаны той факт, што птушка нарадзілася ў заапарку горада Астрава (Чэхія) у лютым 2014 году і была выпушчана ў дзікую прыроду на поўдні Францыі летам 2014 года ў межах праграмы па рэінтрадукцыі віду. Птушка пабыла некалькі дзён у Беларусі і паляцела ў бок Украіны.

gypa-te-2014-bruno-berth-my-lpo-grands-causses-32

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: birdwatch.by