У Беларусі будуць штрафаваць за распаўсюджванне неліцэнзійных файлаў



У Кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў ўнесены шэраг зменаў, якія ўступяць у сілу з 4 красавіка бягучага года.

Так, за «захоўванне з мэтай распаўсюджвання кантрафактных асобнікаў твораў, запісаных выкананняў, фанаграм і перадач арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання» аўдыё- і відэафайлаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта прадугледжана часткай 2 артыкула 9.21 КаАП. Гэта значыць, калі на вашым кампутары захоўваецца неліцэнзійны файл і вы запампоўвае яго ў сацсетку альбо раздаеце яго на тарэнтах, вас могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны распаўсюд, патлумачыла юрыст парталу TUT.BY.

У кодэксе прадугледжаны штраф у памеры: для фізічных асоб – 20-40 базавых велічынь (адна базавая складае 210 000), Для юрыдычных – 50-200 базавых велічынь, для ІП – 30-70 базавых.