У Беларусі павялічваецца колькасць маламерных суднаў



Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах нагадвае ўладальнікам прыватнага рачнога транспарту пра неабходнасць абавязковага тэхнічнага агляду. У інспекцыі паведамляюць, што па стане на 2015 год у Беларусі падрыхтавана амаль 30 тысяч грамадзян з правам кіравання рачным транспартам, а колькасць маламерных суднаў перавышае 140 тысяч.

Актыўнае развіццё рачнога руху ў Беларусі назіраецца ў апошнія пяць год. Толькі на Піншчыне і Століншчыне зарэгістравана 1,5 тысячы лодак рознага прызначэння, – кажа супрацоўнік выратавальнай станцыі Ігар Кавалёў:

– Інтэнсіўнасць рачнога руху апошнія гады ўзрастае. На сённяшні дзень налічваецца 1503 маламерныя судны, з якіх большасць – маторныя лодкі. Меняюцца толькі суадносіны – дзесьці больш маторных, дзесьці – вяслярных. А ў цэлым рост колькасці суднаў працягваецца.

Акрамя тэхнічнага агляду, інспекцыя па маламерных суднах правярае веды кіроўцаў. За пятнаццаць год у краіне загінула звыш 1 тысячы грамадзян у выніку неасцярожных паводзін пад час карыстання маламернымі суднамі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя