У Беларусі расце колькасць наркаманаў



19-гадовы юнак атрымаў 10 год турмы за распаўсюд сінтэтычнага наркотыка, так званага “спайса”. У выніку следства было выяўлена, што адзін з кліентаў наркагандляра памёр у ягоным жа пад’ездзе пасля ўжывання наркатычнай сумесі. Акрамя гэтага, злачынец павінен выплаціць 100 мільёнаў рублёў сям’і памерлага. Старшыня Пінскага аддзялення арганізацыі “Маці супраць наркотыкаў” Дыяна Ярмалюк паведаміла, што на жаль колькасць залежных не змяншаецца:

— Вядома, яшчэ вельмі далёка да выканання нашай місіі, бо мэта нашай арганізацыі — змяншэнне шкоды ад ужывання і спыненне ужывання наркотыкаў увогуле. Наркапалітыка прадугледжвае праграмы па зніжэнні шкоды, супрацьдзеянні незаконным абаротам наркотыкаў і вядома, прафілактыку. І калі хоць адзін з гэтых аспектаў будзе менш фінансаваны або абдзелены увагай, праблема нарказалежнасці будзе толькі ўзрастаць.

Па статыстыцы Міністэрства ўнутраных справаў, за апошнія 10 гадоў у Беларусі колькасць нарказалежных павялічылася ў 7 разоў. На уліку знаходзіцца каля 17 тысяч грамадзян.

 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя