У Беларусі ўступае ў сілу закон аб альтэрнатыўнай службе



Альтэрнатыўная служба ўводзіцца ў Беларусі з 1-га ліпеня. Асноўным органам, які рэалізуе патрабаванні адпаведнага закона, з’яўляецца міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Ваенную службу могуць замяніць на альтэрнатыўную толькі на рэлігійных падставах.

Чалавек павінен не толькі заявіць пра сваё жаданне праходзіць альтэрнатыўную службу наўзамен вайсковай, але і належным чынам абгрунтаваць сваё хадайніцтва. Закон не прадугледжвае аўтаматычнага прызнання права на замену вайсковай службы альтэрнатыўнай.

Пералік відаў дзейнасці для тых, хто выбраў альтэрнатыўную службу вызначаны законам і даволі шырокі – гэта арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай, сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама арганізацыі, якія займаюцца ўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных шляхоў.

Ухілістам ад альтэрнатыўнай службы пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

ria.ru