У Берасці адкрылася дзіцячая выстава, прысвечаная пажарнай бяспецы



Міжнародная выстава на тэму пажарнай бяспекі адкрыта ў берасцейскім Цэнтры моладзевай творчасці. У адкрыцці паўдзельнічалі добраахвотныя пажарныя каманды з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы. Агулам было прадстаўлена больш за сотню прац. Прадстаўнік пажарнай каманды з польскага боку Тадэўш Лазоўскі перакананы, што такое мерапрыемства дае магчымасць паглядзець на пажарную справу з іншага боку:

– Гэта вялікія ўражанні, і ў той самы час набліжае да разумення цяжкай працы пажарнікаў, якія ратуюць жыцці. Гэтае змаганне з агнём і ў Беларусі, і ў Польшчы, і ва Украіне, і ў Літве падобнае. Маладыя людзі, якія ўжо ведаюць працу пажарніка, жывуць гэтымі справамі. І маю надзею, што ў будучым некаторыя з іх выбяруць для сябе такую прафесію.

Як патлумачылі арганізатаравы выставы дзіцячых малюнкаў на тэму пажарнай бяспекі, у хуткім часе экспазіцыю зможа пабачыць і польскі глядач. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы.

Беларускае Радыё Рацыя