У Берасці абмеркавалі магчымасці спрашчэння візавага рэжыму



У Берасці абмеркавалі магчымасці спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. На офісе арганізацыі рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’ прайшла моладзевая сустрэча ’’Бяз межаў’’.

У якасці спецыяльнага госця быў запрошаны музыка Сяргей Башлыкевіч.

Адная з арганізатараў сустрэчы Вольга Шалейка перакананая, што важна пашыраць кола людзей, якія займаюцца візавымі пытаннямі:

 – З самага пазітыўнага – гэта тое, што пачаліся перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Ужо трэці раўнд іх ідзе. І можа нейкія вынікі будуць абвешчаныя на саміце Усходняга партнёрства ў гэтым месяцы. Я спадзяюся, што наша кампанія гэтаму паспрыяла сваімі лістамі да еўрачыноўнікаў і лістамі да беларускага МЗС.  

Арганізатары сустрэчы спадзяюцца, што з дапамогаю такіх сустрэч яны могуць паўплываць на працэс перамоваў і прыняцца рашэння па спрашчэнню візавага рэжыму паміж Еўразвязам і Беларуссю і павялічыць колькасць прыхільнікаў ідэі бязвізавай прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя