У Берасці адбіралі лепшыя сацыяльныя праекты



Тут адбыўся рэгіянальны адборавы тур Social weekend. Агулам было пададзена 30 праектных заявак, зрабіць прэзентацыю мелі магчымасць толькі 10 ініцыятыў.

 

11social_weekend2

«Фактычна гэта першы выязны конкурс у рэгіёне,» – распавёў адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Аляксандр Скрабоўскі:

– Пад сацыяльнымі мы разумеем праекты, якія маюць відавочнае сацыяльнае значэнне і з’яўляюцца грамадска карыснымі. Яны паляпшаюць свет.

Гран-пры на конкурсе Social weekend было аддадзена праекту Інтэрнэт-радыё ’’Калыска’’. Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі прадстаўнікі праекту фота-выставы ’’Тэатр у аб’ектыве’’. Таксама былі выдаткаваныя сродкі на будаўніцтва двух вальераў для недзяржаўнага прытулку для жывёлаў пры грамадскім аб’яднанні ’’Дабрыня’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце