У Берасці адбылася акцыя ў падтрымку Статкевіча



У дзень Салідарнасці 16 ліпеня на рэкламных тумбах у найбольш людных месцах горада з’явіліся шырокафарматныя плакаты ў падтрымку Мікалая Статкевіча.

???????????????????????????????

Такім чынам удзельнікі акцыі не толькі патрабуюць вызвалення палітзняволенага, але і распаўсюджваюць інфармацыю сярод апалітычнага абываталя.

Паплечнікі Статкевіча падалі дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча як патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. У складзе ягонай ініцыятыўнай групы больш за 1700 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя