У Берасці адзначылі “Сусветны дзень без паперы”



Кніжным аўкцыёнам і супольным кінапраглядам берасцейцы адзначылі “Сусветны дзень без паперы 2016”.

Аднак замест грошаў, за лоты на таргах наведвальнікі аддавалі купоны, якія папярэдне атрымалі за здадзеную макулатуру.

Кажа ўдзельніца, якая здала найвялікшую колькасць паперы:

– Так атрымалася, я не спецыяльна. Я думала будуць людзі, якія больш здалі. Заўсёды цікава штосьці новае, тым больш з карысцю для справы, для агульнага развіцця. Вяселля асаблівага як такога не атрымалася, але гэта цікава, бо гэта новыя кнігі.

Аўкцыён – гэта другая акцыя прысвечаная “Дню без паперы”. Усе выстаўленыя на таргі кнігі ў выніку прадалі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце