У Берасці апазіцыі не дазволілі шэсце на 1 траўня



Шэсце за адстойванне правоў працоўных не дазволілі ў Берасці. Заўку на масавае мерапрыемства падавалі: абласная арганізацыя Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднаная Грамадзянская партыі і партыя БНФ. У сваім адказе мясцовыя ўлады патлумачылі, што ў заяўленых месцах і ў пазначаны ў заяўцы час адбудуцца дзяржаўныя святкаванні, – распавёў партыйны актывіст Ігар Маслоўскі.

– Мы лічым, што ўлады робяць адзін крок наперад, як гэта было з 20 сакавіка, і два крокі назад. Гэта толькі пагаршае імідж Беларусі за мяжой. Гэта пагаршае наш івестыцыйны клімат. Гэта ў цэлым пагарашае правы чалавека ў Беларусі. І мы лічым, што гэта ўсё вядзе да зніжэння ўзроўню жыцця грамадзян і павышэнню пратэстных настрояў сярод грамадскасці.

Атрымліваецца, што праз 130 гадоў з моманту абвяшчэння Дня салідарнасці працоўных для нашай краіны нічога не мяняецца, – падагульніў палітык Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце