У Берасці будуць судзіць „тэлефоннага мінёра”



У Берасці пачаты справы на падставе ч. 1 арт. 340 КК (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы) і ч. 2 арт. 340 КК (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы, паўторна) у дачыненні да 53-гадовага мясцовага жыхара, які нідзе не працуе.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, 15 мая ў 23.51 мужчына пазваніў з мабільнага тэлефона на спецлінію 104 і заявіў пра пагрозу выбуху бытавога газу ў адной з кватэр жылога дома па вуліцы Крывашэіна.

У 23.58 ён паведаміў у міліцыю аб мініраванні адміністрацыйнага будынка на вуліцы Пушкінскай.

Сапёрна-піратэхнічная група, якая прыбыла на месца, выбуховых рэчываў не выявіла. Падманнай аказалася таксама інфармацыя пра пагрозу выбуху бытавога газу.

Эвакуацыя людзей не праводзілася. Мужчына арыштаваны.

belapan.by