У Берасці гаварылі пра спрашчэнне візавага рэжыму



У Берасці абмеркавалі магчымасці спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Тут у офісе арганізацыі рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч’’ прайшла моладзевая сустрэча ў межах кампаніі  „У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”.

impreza_viza (3)

У якасці спецыяльнага госця быў запрошаны музыка Сяргей Башлыкевіч.

Адная з арганізатараў сустрэчы Вольга Шалейка перакананая, што важна пашыраць кола людзей, якія займаюцца візавымі пытаннямі:

– Самае пазітыўнае  – гэта тое, што пачаліся перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам.  Ідзе ўжо трэці раўнд, і можа нейкія вынікі  будуць абвешчаны на саміце “Усходняе партнёрства” 21-22 траўня. Нашая кампанія, спадзяюся, нейкім чынам гэтаму паспрыяла сваімі лістамі да еўрачыноўнікаў і  да беларускага МЗС.

Арганізатары сустрэчы спадзяюцца, што з дапамогаю такіх сустрэч яны могуць паўплываць на працэс перамоваў і прыняцця рашэння па паскарэнні спрашэння візавага рэжыму паміж Еўразвязам і Беларуссю і павялічыць колькасць прыхільнікаў ідэі бязвізавай прасторы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце