У Берасці інфармуюць, на якіх дамах жывуць сокалы-пустальгі



У берасцейскіх спальных раёнах жыве і гняздуецца сокал-пустальга, птушка, якая занесена ў Чырвоную Кнігу Беларусі. Пра гэта інфармуюць шыльды ад грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, якія вывешваюцца ў месцах абжытых птушкай.

eRM-ObCEnPg

Падрабязней кажа сябра “АПБ” і бёрдуотчэр Юрый Бакур:

– Яго часта можна ўбачыць на сельгаспалетках. Яны палююць у асноўным на грызуноў і гняздуюцца побач з гэтымі сельгаспалеткамі. Звычайна гэта ўскрайкі ці невялічкія лясы, а таксама высокія будынкі ў гарадах. Высокія будынкі ім нагадваюць скалы, дзе яны звычайна гняздуюцца, таму яны выбіраюць такія будынкі, і ў прынцыпе дзеля таго, каб людзі прыхільна да іх ставіліся, “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ўжо з даўніх часоў праводзіць кампанію знаёмства з гэтым відам.

UezILeBiUiE

У Беларусі жыве шэсць відаў сокалаў і сокал-пустальга найбольш распаўсюджаны з іх. Агульная папуляцыя па краіне складае 1200-1700 пар, а ў горадзе Берасці ад 40 да 60-ці.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.