У Берасці працягваецца суд за кнігі Зянона Пазьняка



У Берасцейскім судзе працягваецца шэраг судовых працэсаў звязаных з канфіскацыяй мясцовай мытняй кніг Зянона Пазьняка „Добрая фатаграфія” і „Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял”, якія вёз праз мяжу адказны сакратар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі.

Гэтым разам разглядалі скаргу актывіста на дзеянні экспертнай камісіі, якая на падставе вытрымак з кніг прыйшла да высновы, што яны з’яўляюцца экстрэмісцкімі, кажа Алесь Чахольскі:

Алесь Чахольскі: У слаўным горадзе Берасці нашым знаходжуся, ў Брэст-Літоўскім. Мы прыехалі сюды – Беленькі Юрый Адамавіч намеснік старшыні партыі, выконваючы абавязкі старшыні на тэрыторыі Беларусі, наш адвакат – Галіна Пархімчык, на разгляд маёй скаргі на экспертнае заключэнне Берасцейскай абласной экспертнай камісіі. Разгляд скаргі пачаўся, былі задаволены і не задаволены пэўныя пытанні. Суддзя не задаволіў просьбу пра прыцягненне Беленькага Юрыя Адамавіча ў якасці трэцяй асобы, які мае інтарэсы ў гэтай кнізе таму што там ягоныя фотаздымкі, пра яго шмат гаворыцца і гэтым быў незадаволены, але задаволены тым, што ён будзе выступаць у якасці сведкі. Што хацелася сказаць па працэсе, усе ўбачылі хто там прысутнічаў, што працэс будзе цяжкім у сэнсе абароны інтарэсаў аўтараў. Я тут таксама зацікаўленая асоба, таму што шмат пра мяне там напісана, таму што я пятнаццаць гадоў займаюся Курапатамі, стварэннем народнага мемераялу і гэтая тэма балючая і я канешне буду бараніць свае правы на гэту кнігу. Справа перанесенана на дваццаць першае на чатырнаццаць гадзінаў, цікава, што не прыйшлі так званыя эксперты гэтыя. Экспертамі па гэтай справе былі: Ляўковіч В.М. – начальнік па рабоце са СМІ галоўнага ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Гетман І.В. – вядучы спецыяліст арганізацыі Маскоўскага раёна горада Берасця Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання Белая Русь.

РР: То бок гэтыя асобы давалі экспертную ацэнку?

Алесь Чахольскі: Так, падпісваў расеец, палітрук, начальнік ідэалагічнага ўпраўлення Берасцейскага аблвыканкама спадар Мурашкін.

РР: Добра, па самім судовым працэсе, якую інфармацыю можаце даць?

Алесь Чахольскі: Суддзя шукаў магчымасць як бы не дапусціць у працэс спадара Беленькага. Беленькі вядомая асоба, я думаю што ўсім “таварышам” працэс пры яго ўдзеле будзе таксама вясёлы. Не будзе ў іх нейкай прагулачкі. Гэта палітычны працэс. Таму і ставяцца. Я звяртаюся да слухачоў Радыё Рацыя, каб яны гэта разумелі – гэта палітычны працэс. Трэба ўзгадаць Германію, пры Гітлеры… Задача суда, напэўна, папярэдне не магу, бо рашэнне не прынята, з улікам нашай судовай сістэмы, гэтую скаргу – адхіліць, прызнаць экспертнае заключэнне. Вы ведаеце, нямецкі фашызм пачынаўся са спалення кніг. Словы Юліўса Фучыка (чэскі пісменнік): “Людзі, будзьце пільнымі, з гэтага пачынаецца фашызм”. Расейскі ж камунафашызм, ён стаіць на парозе.

Юрась Беленькі: Тое, што мяне не дапусцілі ў працэс, я бачу як парушэнне дзеючага заканадаўства, бо я з’яўляюся суаўтарам некалькіх фотаздымкаў, якія змешчаны ў кнізе. Адпаведна канешне маю зацікаўленне, у тым каб працэс прайшоў у тым накірунку, каб кнігі свабодна распаўсюджваліся, каб не было “дадзена чырвонае святло” як кажуць. Больш таго, я некалькі разоў узгадваюся ў кнізе, ёсць фатаграфіі з маёй асобай, таму зацікаўленне маё тут відавочнае. Чаму суд не ўлічыў мае патрабаванні? Бо я суду тлумачыў што ў выніку, калі дапусцім іх пазоў будзе прызнаны правамоцным, то будзе пагоршана маё прававое становішча. Я не змагу тады свабодна распаўсюджваць кнігі, дзе ёсць мае аўтарскія фатаграфіі, таму будуць парушаны мае аўтарскія правы. Што я хачу сказаць? Вы ведаеце – цалкам палітычны працэс. З аднаго боку, экспертамі выступілі сябры “Белай Русі”, яны даюць дэфініцыі, заключэнні, зыходзячы з сваіх статутаў і праграмы, а з другога боку аўтарамі з’яўляюцца сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. І што дзіўна, насуперак прамой нормы Канстытуцыі (артыкул нумар чатыры), гэтыя аўтары (статуту арганізацыі “Белая Русь”) так званыя, заяўляюць пра адзінства дзяржаўнай ідэалогіі. То бок, фактычна, зрабілі антыканстытуцыйную заяву. Я думаю – гэта вельмі ўнікальны працэс і калі хто мае цікавасць, то варта было б прыйсці паглядзець, бо гэта я лічу ўпершыню ў Беларусі такога кшталту чыстай вады палітычны працэс.

Адвакат Пархімчык: Па ходу працэсу мне здаецца, што суддзя мог бы задаволіць хадайніцтва Чахольскага пра дапушчэнне ў працэс, у якасці трэцяй асобы, якая не заяўляе самастойных патрабаванняў – спадара Беленькага Юрыя Адамавіча. Гэта не пярэчыць закону, Грамадзянска-працэсуальнаму кодэксу, бо ён утрымлівае артыкул трыста трыццаць шосты, дзе сказана што: “Разгляд справы, вынікаючы з адміністрацыйна-прававых адносінаў, праходзіць гэтак сама як і ў парадку зыскавой вытворчасці”. Такім чынам, паколькі там утрымліваецца дапушчэнне трэцяй асобы, то і тут таксама. Ніякіх выняткаў няма. Няма пярэчанняў таму, каб ён (Беленькі) удзельнічаў. Дарэчы, цярпліва суддзя адносіўся да ўдзельнікаў працэсу. Тое што дадаткова было прадстаўлена абласной камісіяй у суд, суддзя прыняў і мне здаецца праўда незразумелым. Хацелась бы не зацягваць з разглядам справы, бо гэта звязана з выдаткамі, мы прыяжджаем з Менску. Гэтыя ж “эксперты” знаходзяцца дзесці побач з судом і ня цяжка было б забяспечыць, выклікаць іх хаця б, а так разгляд справы адкладзены на жаль. Што ж, будзем рыхтавацца і будзем спадзявацца што наша скарга будзе прызнана абгрунтаванай і што будуць задаволеныя патрабаванні, якія змяшчае яна.

21 снежня 2015 ужо адбыўся суд дзе разглядаўся пазоў Берасцейскай мытні адносна прызнання экстрэмісцкай літаратурай кніг Зянона Пазьняка „Добрая фатаграфія” і „Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял”, напісанай у суаўтарстве з Валерам Буйвалам. Працэс так і не скончыўся ў сувязі з тым, што Алесь Чахольскі падаў скаргу на экспертную камісію, таму судовая эпапея працягнецца.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце