У Берасці праводзяць маніторынг стану зялёных парковак



Маніторынг стану зялёных парковак у Берасці плануюць цягам жніўня правесці сябры моладзевага грамадскага аб’яднання ’’Час зямлі’’ разам з ’’Зялёнай сеткай’’.

„Ён будзе ўключаць у сябе выяўленне парушэння парковак транспартных сродкаў і інфармацыйную кампанію,” – паведаміў адзін з арганізатараў Рыгор Цярэнцьеў.

– Трэба нейкія прыдумваць меры, каб двор заставаўся дваром, каб там дзеці маглі гуляць, а паркоўкі для машын паўтавалі на аддаленым месцы, або думаць нейкія альтэрнатыўныя варыянты. Насамрэч праблема гэтая вырашальная, толькі за яе трэба брацца тым людзям, хто жыве ў тых дварах.

Як адзначыў Рыгор Цярэнцьеў, колькасць парушэнняў залежыць ад таго, наколькі мікрараён новы, паколькі ў старых не прадугледжана пэўная колькасць парковачных месцаў. А гэта таксама стварае канфлікты ў дварах.

Беларускае Радыё Рацыя