У Берасці правяраюць законнасць адключэння святла



Праверку на прадмет законнасці адключэння святла ў горадзе пачалі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Такі адказ на свой запыт атрымалі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі Грамада. Актывісты сабралі больш за тысячу подпісаў за тое, каб уначы ў Берасці гарадскія ўлады не адключалі святло, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Упраўленне ўнутраных спраў Берасцейскага аблвыканкама пачало праверку ў сувязі з адключэннем начнога асвятлення ў горадзе. На наш погляд, гэта аб’ектыўны паказчык, і мы думаем, што вынікі праверкі будуць для нас станоўчымі, і жыхары атрымаюць святло.

“Самае галоўнае, каб у будучым такога не здаралася, калі мясцовая выканаўчая ўлада прымае нейкія антызаконныя рашэнні”, – дадаў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by