У Берасці прэзентавалі праграму „Тваё заўтра”



Прэзентацыю праекта „Тваё заўтра” правялі ў Берасці ў офісе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” прадстаўнікі камітэта „Салідарнасць”. Праграма скіравана на тых, хто атрымаў адукацыю па-за межамі Беларусі і не можа ўладкавацца ў роднай краіне.

Іна Кулей

Фота svaboda.org

„Праграмай могуць скарыстацца выпускнікі беларускіх вузаў, правілы запаўнення формаў для таго, хто шукае працу, аднолькавыя”, – кажа адна з арганізатарак сустрэчы Іна Кулей:

– Мы прыехалі, каб пагаварыць, такі своеасаблівы круглы стол зрабіць з тымі, хто можа быць карыстальнікам у нашай новай праграме „Тваё заўтра”. Гэта праграма скіравана на выпускнікоў замежных універсітэтаў, якіх мы б хацелі прывабіць і вярнуць у Беларусь, калі ў іх на гэта ёсць жаданне. Хочам дапамагчы ў прэвентыўнай абароне або ў своечасовай абароне тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій улады.

Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што гэта першая прэзентацыя праекта ў рэгіёнах. Яе галоўнае мэта – пачуць меркаванне выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў пра тое, што павінна быць змешчана на сайце праекта „Тваё заўтра”, як павінна будавацца камунікацыя з працадаўцам ды гэтак далей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце