У Берасці складаюць графік выдалення амялы



Берасцейскія камунальныя службы прызналі экалагічную праблему, на якую іх увагу звярнулі сябры берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). У звароце да „Камунальніка” яны пазначалі, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць дрэў у Берасці, хворых на амялу белую, значна ўзрасла,- адзначыла адна з аўтараў ліста Ганна Канюс.

– На нашае пытанне адказала вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Камунальнік», што амяла выдаляецца, і гэта з’яўляецца часткаю цэлага комплексу работ па дагляду за гарадскімі зялёными пасадкамі. Здзіўленне выклікала тое, што аказваецца графік спілавання амялы ўзгадняецца Берасцейскім гарадскім ЖКГ з Берасцейскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Ён зацвярджае гэты графік.

„Мы хацелі б пабачыць больш разгорнуты адказ і паглядзець, дзе гэтая амяла была зрэзаная, таму што ні ў цэнтры горада, ні на Усходзе колькасць амялы з моманту падачы нашага звароту не зменшылася”, – адзначыла грамадская актывістка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце