У Берасці судзяць Андрэя Марача



Чарговы раз судзяць удзельніка маршу супраць дэкрэта “аб дармаедстве” ў Берасці Андрэя Марача.

Гэтым разам маладога чалавека звінавацілі ў “дробным хуліганстве” і адправілі хлопца на выходныя ў Ізалятар часовага ўтрымання пры Ленінскім РАУС Берасця. Каментуе ягоны бацька:

– Кажуць, дробнае хуліганства – брыдкасловіў. Я спытаўся, а ці ёсць пакрыўджаныя, сведкі? Не, няма. Як гэта? Хлопец проста выйшаў з пад’езда і  пачай сварыцца матам?!  Ну, можа ціха.

Маці Андрэя Марача: Атрымліваецца, што трэба садзіць усіх людзей, якія ўдзельнічалі ў мітынгу? 

Вядома, што Андрэй Марач ужо адбыў 5 сутак арышту па артыкуле “ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” за марш “Мы – не дармаеды!”, які адбыўся 5 сакавіка ў Берасці.

Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які назірае за сітуацыяй з маладзёнам:

– Напярэдадні 25-26 саавіка ідуць прэвентыўныя затрыманні і пакаранні больш-меньш актыўных грамадзян, каб яны не ўдзельнічалі ў пратэстах, якія скіраваныя супраць Дэкрэта №3. І справа ў тым, што кожны пратэст, які збірае людзей, пачынаецца з „дэкрэта аб дармаедах”, а заканчваецца зусім іншай тэмай – палітычнымі патрабаваннямі.

Суддзя Суда Маскоўскага раёна Раман Карабан задаволіў хадайніцтва Марача аб адвакаце і абвесціў перапынанак да 16:30 наступнага дня.

“Запрашаем неабыякавых грамадзян паназіраць за працэсам”, – кажуць праваабаронцы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара