У Берасці ўтвораны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі



У яго склад увайшлі абласныя структуры партый БНФ, АГП, БСДП, Руху „За свабоду”, незалежных прафсаюзаў і шэрагу грамадскіх арганізацый і ўстановаў.

„Акрамя таго ў берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт пададзены заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства,” – паведаміў адзін з аргнізатараў Ігар Маслоўскі.

– Зараз мы рыхтуем мерапрыемствы. Адна з форм святкавання – гэта кіраўніком абласной структуры партыі БНФ пададзена заяўка на правядзенне шэсця і мітынга ў Берасці. Але адзначым, што гэта толькі адна з форм. Мы прапрацоўвае таксама іншыя мерапрыемствы, якія будуць прысвечаны гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На мітынгу плануецца абмеркаваць цэлы шэраг набалелых для беларускага грамадства праблем як лакальнага, берасцейскага, так і агульнарэспубліканскага характару, – дадаў палітык.

Беларускае Радыё Рацыя