У Берасці заклікаюць на “Марш недармаедаў”



Ля пад’ездаў, на аўтобусных прыпынках, на стаўбах і дошках аб’яў у Берасці з’явіліся ўлёткі – аб’явы, што 5 сакавіка на плошчы Леніна, а 12-й гадзіне адбудзецца “Марш недармаедаў”.

Гэта запрашэнне ўсім неабыякавым людзям прыняць удзел у Маршы, гаворыць Паліна Шарэнда-Панасюк, якая ўбачыла гэтыя аб’явы:

– Калі людзі думаюць, што змогуць нікуды не ісці, адсядзецца, то гэта не дапаможа. У іх будуць забіраць маёмасць, па-рознаму пераследаваць. Трэба ісці далей – да перамогі.

Але берасцейскія ўлады ў тэрміновівым парадку вырашылі 5 сакавіка заняць плошчу. Спешна ўначы былі разасланыя СМС-кі. Адну з іх, непрыгладжаную, як паведамляецца ў фэйзбуку, атрымаў  бацька школьніцы:”В субботу и воскресенье с 11:00 до 15:00 на площади Ленина будет организовано бесплатное катание на лошадях, поезде и электромобилях. Просьба организовать оповещение и явку детей с педагогами, детей с родителями и сотрудников с детьми”.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце