У Берасці заклікаюць выйсці на Плошчу



У Берасці з’явіліся налепкі, якія заклікаюць 12 верасня выйсці на Плошчу пад лозунгам сумленных выбараў. Іншага выйсця бальшыня прадстаўнікоў партый, грамадскіх арганізацый і грамадзян, якія жадаюць змяніць жыццё да лепшага, няма.

DIGITAL CAMERA

Толькі сляпому і недумаючаму чалавеку не відаць, што ўлада рыхтуецца зноў да фальсіфікацый выбараў, каб законатворчасцю чарговыя 4 гады займаліся паслухмяныя назначэнцы. Хаця вынікі працы іх папярэднікаў былі ў асноўным шкодныя. Узяць хаця б падатак на тунеядцаў і назначэнне пенсій па-новаму.

Беларускае Радыё Рацыя