У Берасці затрымалі „вярбоўшчыка” ІД з Чачні



У Берасці затрымалі ўраджэнца Чачні, які займаўся вярбоўкай баевікоў для „Ісламскай дзяржавы”. 22-гадовы мужчына працаваў на забароненую экстрэмісцкую групоўку.

Як мінімум адзін з яго рэкрутаў стаў тэрарыстам-смяротнікам.

Замежніка затрымалі падчас пасадкі на цягнік Берасце-Тэрэспаль. Аперацыю правялі беларускія сілавікі сумесна з расейскімі калегамі.

Як высветлілася пасля, затрыманы ехаў з Масквы ў Менск на маршрутных таксоўках, а затым перасеў на цягнік і паспрабаваў трапіць у Польшчу.

Цяпер яго чакае экстрадыцыя ў Расею, дзе на яго ўжо пачалі крымінальную справу за арганізацыю незаконнага ўзброенага фармавання.

ont.by