У Берасці затрымалі Аляксандра Кабанава



Пасля 20 гадзін 5 сакавіка з дому сілавікамі быў забраны каардынатар акцый у Берасці “Мы недармаеды” Аляксандр Кабанаў. Пра гэта ён паспеў паведаміць у фэйcбуку адным радком. Тэлефон яго быў адключаны, як кажа кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

– У яго была позва на сёння, таму ён насамрэч збіраўся ехаць у Берасце. Казаў, што не будзе хавацца, што ў яго была задача – быць на маршы, і ён зрабіў усё, каб там быць. Аднак увечары яго забралі з дому. Я думаю, гэта рэфлексія і на ўчорашнюю падзею. Бо паўтраы – дзве тысячы берасцейцаў, якія выйшлі на вуліцу, канешне, паддалі жару ўладам, іх напалохалі.

Паводле Анатоля Лябедзькі, зараз улада будзе закручваць гайкі, бо наперадзе акцыі недармаедаў у Пінску, Маладэчне, а 15-га – у Менску. Але гэта не напужае актывістаў, а салідарнасць з імі толькі ўзрасце. Лябедзька просіць людзей падтрымаць Аляксандра Кабанава і іншых актывістаў у судзе Ленінскага раёна Берасця у 12 гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце