У Берасці збіраюць подпісы за алкашопы з асобным уваходам



Берасцейскі гарвыканкам інфармуе, што абмежаванні на продаж алкаголю працягнуты да восьмай гадзіны ранку 13-га чэрвеня. Забарона звязана з правядзеннем выпускных вечароў у школах.

Грамадскія актывісты, якія займаюцца праблемамі ўжывання спіртных напояў, вітаюць гэты крок, але зазначаюць што глабальна ён не будзе мець плёну.

Патрэбныя больш рашучыя крокі з боку ўладаў, мяркуе прадстаўнік кампаніі “Абаронім сям’ю і дзяцей ад алкаголя” Аляксандр Храпко:

– Былі звароты да ўладаў, яны падтрымалі нашу ініцыятыву. Але спаслаліся на тое, што не хапае паўнамоцтваў, каб нешта змяніць. Былі сабраныя подпісы за тое, каб забараніць продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў асобам, маладзей 21 года. Каб па прыкладзе Еўропы былі асобныя алкашопы, там дзе асобны ўваход.

Вядома што рэспубліканскія ды мясцовыя ўлады, рэгулярна абмяжоўваюць прожаж алкаголю ў пэўныя дні. Але комплексных крокаў нажаль і дагэтуль не бачна, узровень алкагалізацыі насельніцтва застаецца на высокім узроўні, – зазначыў Аляксандр Храпко.

Беларускае Радыё Рацыя