У Берасці зруйнавалі апошні дом з калоніі Варбурга



Калонія Варбурга – квартал двухпавярховых драўляных дамоў у Берасці, які прадстаўляў сабой унікальны для Беларусі архітэктурны ансамбль першай трэці XX стагоддзя.

architecture2-833x400

varb_06

Доўгі час грамадскасць змагалася за захаванне драўлянага помніка, аднак улады горада не прыслухаліся, і на месцы калоніі разгарнулася будаўнічая пляцоўка.

varb_02

Прадстаўнік Клуба нацыянальных культур Барыс Брук адзначыў, што такім чынам горад страціў яшчэ адзін патэнцыйна прывабны для турыстаў аб’ект:

— Знос калоніі Варбурга — гэта знос чарговай гістарычнай каштоўнасці. Гэта не толькі габрэйская каштоўнасць, гэта каштоўнасць для ўсяго Берасця. Гэта пазбавіла наш горад яшчэ адной славутасці.

Пакуль гарадскія ўлады афіцыйна не паведамляюць прычыны руйнавання гістарычнага будынку. Згодна пашпарту будаўнічага аб’екту, які змясціўся на месцы зносу частцы калоніі, тут плануецца пабудаваць пяць жылых дамоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: brestcity.com, wirtualny.sztelt