У Браслаўскім раёне разбіўся гідрасамалёт



У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці 27 жніўня разбіўся трохмесны гідрасамалёт-амфібія „Чэ-23М”.

img_0897-kopirovat_241446_800x600_mc

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, самалёт упаў у полі каля вёскі Будзілы. Інфармацыя пра аварыю паступіла ў службу ратавання ў 19.34.

Загінуў пасажыр 1961 года нараджэння, пацярпеў пілот 1967 года нараджэння, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Пасажырка 1986 года нараджэння не пацярпела. Самалёт атрымаў механічныя пашкоджанні.

img_0888-kopirovat_241443_800x600_mc

Расследаванне па гэтым факце праводзіць камісія ў складзе прадстаўнікоў дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці 27 жніўня разбіўся трохмесны гідрасамалёт-амфібія „Чэ-23М”.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, самалёт упаў у полі каля вёскі Будзілы. Інфармацыя пра аварыю паступіла ў службу ратавання ў 19.34.

img_0894-kopirovat_241444_800x600_mc

Загінуў пасажыр 1961 года нараджэння, пацярпеў пілот 1967 года нараджэння, які з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Пасажырка 1986 года нараджэння не пацярпела. Самалёт атрымаў механічныя пашкоджанні.

Расследаванне па гэтым факце праводзіць камісія ў складзе прадстаўнікоў дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

belapan.by