У Бярозаўцы прайшоў экалагічны флэш-моб



У Бярозаўцы прайшоў экалагічны пікет. Група неабыякавых людзей апранулі на твар медыцынскія распіратары і такім чынам моўчкі нагадалі жыхарам і гасцям горада аб існуючай праблеме забруджвання паветра шкоднымі выкідамі вытворчасці шкловаты. Інсталяцыя доўжылася каля хвіліны, пасля чаго беразаўчане спакойна разышліся па сваіх справах. Па словах удзельнікаў флэш-мобу, толькі такім чынам можна абсалютна не парушаючы правапардку выказацца наконт экалагічнай праблемы ў горадзе.

Удзельнік флэш-мобу:

– Ну сэнс які? Мы пастаім, паглядзім. А яны робяць, што хочуць. І нічым мы ім не дапаможам.

РР: Але вы прыйшлі сёння, не пабаяліся.

– Канешне. А чаго я павінен баяцца? Я што, недзе за мяжой жыву. Гэта мае ўнукі, мае дзеці, мае праўнукі. Я прыйшоў, каб не было гэтага бардака, гэтай брыдоты.

Нагадем, што роўна тыдзень таму, так сама ў Бярозаўцы, прайшоў экалагічны пікет супраць шкодных выкідаў вытворчасці шкловаты, якая размешчаная ў цэнтры горада. Праз некаторы час за гэта на грамадскага актвіста Вітольда Ашурка быў складзены пратакол і справа накіраваная ў суд Лідскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя