У Бярозе грамадзян вучылі адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць



У Бярозе адбыўся круглы стол, які арганізаваў кіраўнік берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Вялічкін. Тэма круглага стала “Права і распаўсюд праўдзівай інфармацыі”. Уладзімір Вялічкін вучыў супрацьстаяць тэхналогіям, якія выкарыстоўваюць улады для абалваньвання  шэраговых грамадзян. Кажа Уладзімір Вялічкін:

– Адзіны выхад – захаваць здаровую галаву і адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць. Дзеля гэтага трэба адмовіцца ад кабельнага тэлебачання, адмовіцца ад праграм цэнтральнага тэлебачання і, адназначна, шукаць нейкіх незалежных альтэрнатыўных крыніц інфармацыі.

Удзельнікі круглага стала вельмі ўдзячны праваабаронцам за навучанне супрацьстаяння сучасным інфармацыйным дзяржаўным тэхналогіям, кажа жыхар Бярозы Міхаіл Пракурат:

– У нас па тэлевізары такая інфармацыя, што і побач не стаіць з савецкай. Таму вельмі важна ўмець аналізаваць, умець пераказваць інфармацыю другому. Калі мне скажуць 100 разоў запар, што я дурань, то на 101-шы раз сам скажу, што я дурань.

На сустрэчы прысутнічаў юрыст Уладзімір Малей. Да якога звярнулася шмат прысутных, якія мелі патрэбу ў юрыдычных кансультацыях у пытаннях парушэння правоў чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза