У Бярозе прайшоў пікет з нагоды 25-х угодкаў Дня Незалежнасці



У Бярозе праведзены пікет у гонар гістарычнай даты 25-х угодкаў Дня Незалежнасці. 12 грамадскіх актывістаў нагадалі публічна пра прыняцце Дэкларацыі аб Незалежнасці 27 ліпеня 1990 года.

-IMG_0701

Пікетоўшчыкі стаялі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, у руках трымалі плакаты, сярод якіх “Не – Еўразійскаму саюзу”, “Мы – не Расія”. Пікет дазволены ўпершыню за 18 апошніх гадоў.

Я лічу, што гэта галоўнае свята краіны, якое чамусьці забытае.

– На жаль, гістарычны шанец, калі можна так сказаць, мы ўпусцілі, страцілі гэтыя 25 гадоў. Але нельга забываць такія даты. Бо гэта дае надзею на будучыню, каб стаць насамрэч незалежнымі.

– Цаню сапраўдную гісторыю, а не выдуманую.

– Усё ж гэта незабыўны дзень для Беларусі. І я думаю, што мы аднавім гэту дату, нашы нацыянальныя сімвалы.

За пікетам уважліва сачылі 10 міліцыянтаў, прадстаўнік ідэалагічнага аддзела мясцовага райвыканкама, людзі ў цывільным, вялася пастаянная відэаздымка.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза