У Бярозе прызначылі новага старшыню райвыканкама



У Бярозаўскім раёне пасля дзясяці гадоў праўлення ціха змяніўся кіраўнік. Былы – Юрый Наркевіч – стаў кіраўніком справамі Берасцейскага абласнога выканкама. Цяпер гаспадаром раёна, па прызначэнні Аляксандра Лукашэнкі, стаў Леанід Мартынюк – да гэтага кіраўнік аддзела эканомікі абласнога камітэта. Частка жыхароў нічога пра змены ня ведае, а большасць апытаных лічыць, што было б лепш, каб яны самі выбіралі мясцовае кіраўніцтва:

 – А дзе ўзяць тое самакіраванне.

– Канешне, было б лепш, калі б мы выбіралі самі, а не яны прызначалі нам. Ведалі б, каго выбіраем. А так мы не ведаем, каго нам выбралі, што выбралі.

– 22 гады пры гэтай уладе прызначаецца ўся выканаўчая ўлада ў краіне. Адваротнай сувязі з ёй няма. Таму мы не вадем, хто яны, яны не ведаюць, што нам трэба. Яны сядзяць і грэюць месца.

Жыхары раёна сумняюцца, што змена кіраўніка прывядзе да лепшага. І што вырашацца праблемы высокага беспрацоўя, праблемы з прадпрыемствамі і нізкія заробкі.

Беларускае Радыё Рацыя