У Бярозе сарвалі 2 сустрэчы кандыдата з рабочымі калектывамі



У Бярозе сарвалі дзве сустрэчы з рабочымі калектывамі кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Кабанава, які балатуецца па Бярозаўскай выбарчай акрузе нумар дзевяць. Папярэдняя дамова з кіраўнікамі Бярозаўскага маторарамонтнага завода і завода Цеплапрыбор была, але перад сустрэчай абставіны змяніліся, сказалі на прахадных заводаў:

— У нас тут святло адключаюць, тэхнічная неабходнасць. Учора абвестка вісела. Знялі, прыбралі. Вось дзе мясцовая ўлада баіцца. — Змяніліся абставіны няма нашага кіраўніка.

IMG_4280 Аляксандр Кабанаў упэўнены, што сустрэчы забараніў раённы выканаўчы камітэт. На яго думку, чыноўнікі баяцца, што рабочыя пачуюць праўду і ў адказ скажуць праўду самі:

— Была дамоўленасць пра тое, што ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з працоўнымі калектывамі, распавесці пра сябе, пра сваю праграму, пагаварыць з людзьмі, выслухаць іх меркаванне пра тое, што адбываецца ў краіне. Сказалі, гэта нават добра, што вы прыехалі, што будзе магчымасць пагутарыць, што выбары — гэта вельмі важна.

 

У Аляксандра Кабанава назначаны яшчэ шэраг сустрэч з калектывамі. Але цяпер кандыдат ня мае ўпэўненасці, што яны адбудуцца.

IMG_4279

Беларускае Радыё Рацыя