У Бярозе скардзяцца на невыносныя ўмовы, але мяняць нешта баяцца



У Бярозе людзі хочуць перамен. Тым не менш за Таццяну Караткевіч не падпісваюцца: чыноўнікі, аматары Бахуса, застрашаныя вайной ва Украіне і хранічныя баязліўцы.

“Людзі скардзяцца на невыносныя ўмовы жыцця, але мяняць да лепшага ім страшна”, – кажа сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Таццяна Тарасевіч:

– Людзі спітыя, абыякавыя, не хочуць падпісвацца. Вельмі шмат людзей, у якіх праблемы з алкаголем – гэта бачна і па тварах, і па паводзінах, па адзенню. Я хадзіла ў суботу – было вельмі шмат п’яных. А тыя, хто не падпісвае, яны хочуць бачыць “гэтага” – “абы вайны не было” – настолькі баяцца.

Паводле Таццяны Тарасевіч, падпісваюцца за кандыдата дэмакратычнага накірунку Таццяну Караткевіч адукаваныя людзі маладога і сярэдняга ўзросту.

2 жніўня на вялікім рынку ў Бярозе будзе праведзены пікет па зборы подпісаў за Таццяну Караткевіч з удзелам самой Караткевіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце