У Бярозе валанцёры раздавалі бяздомных жывёл



Бярозаўскія валанцёры па выратаванні бяздомных жывёл выйшлі на галоўную вуліцу горада з прапановай аддаць кацянят і шчанюкоў у добрыя рукі. Яны папрасілі таксама матэрыяльнай дапамогі на ўтрыманне беспрытульных жывёл.

img_6152

Людзі пазбаўляюцца ад дамашніх гадаванцаў у сувязі з эканамічным крызісам – кажа валанцёрка Іна Гавеньчык:

– У гэтых шчанюкоў загінула мама, некаторых з іх мы знайшлі на дарозе, астатніх – каля яе трупа. Гэтых кацянят таксама пакінулі ля дарогі. Хтосьці іх выкінуў, бо калі іх глядзелі, то не было ні блох, ні чагосьці іншага, – яны былі дамашнімі. Вось так непрыгожа паводзяць сябе людзі: выкідаюць жывёл, не стэрылізуюць ні катоў, ні сабак. Гэта вельмі дрэнна.

У час акцыі сабралі каля двухсот рублёў. Улада адразу адмовілася ад матэрыяльных выдаткаў на жывёл, хоць вынікі валанцёрскай дзейнасці навідавоку: у горадзе ўжо даўно не вядзецца адстрэл бяздомных жывёл.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза