У Бярозе віншавалі настаўнікаў – надзейную апору дзяржавы



Дзень настаўніка адсвяткавалі ў Бярозе на раённым узроўні. Настаўнікі і ветэраны са ўсяго раёна з’ехаліся, каб убачыцца, пачуць добрыя словы ў свой адрас, паказаць на сцэне свае мастацкія здольнасці.

IMG_1560

Пасля віншавання мастацкім нумарам ад вучняў і цёплых слоў вядучых, слова ўзяў  старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Наркевіч. У сваёй прамове ён павіншаваў настаўнікаў, паведаміў пра поспехі вучняў Бярозаўшчыны і назваў настаўнікаў надзейнай апорай дзяржавы:

– Педагагічныя работнікі заўсёды былі надзейнай апорай дзяржавы, яго залатым фондам і гонарам. Да настаўніка заўсёды ішлі за дапамогай і мудрай парадай, таму ад вас таксама многае залежыць!

Па словах Юрыя Наркевіча, галоўнае, каб людзі прыйшлі на ўчасткі і аддалі свае галасы за мір, стабільнасць і незалежнасць.

Настаўнікі лічаць недастатковай аплату іх працы, таму маладыя не маюць жадання ісці ў гэтую галіну, а ў педагагічных універсітэтах адсутнічае конкурс:

– Увесь час за паперамі, за працай, відаць, яны не гатовыя да такой адказнасці.

– Вельмі добра было б, каб нам паднялі заробак. Гэта адзін з галоўных фактараў.

Па словах старшыні райвыканкама Юрыя Наркевіча, сёлета прыйшлі ў раён 43 маладыя спецыялісты і трэба ўсё зрабіць для таго, каб іх утрымаць.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза