У Быхаўскім раёне затрымалі канакрадаў



Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Яўген Сачак, трое жыхароў Быхаўскага раёна былі затрыманы з доказамі злачынства ў момант спробы здзяйснення чарговага крадзяжу ў вёсцы Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна.

Пачынаючы з вясны ў Бярэзінскі РАУС прыйшлі тры заявы пра крадзяжы коней з пашы. Прааналізаваўшы абставіны злачынстваў, аператыўныя супрацоўнікі прыйшлі да высновы, што крадзяжы здзейсніла адна і тая ж група. Акрамя таго, стала вядома аб яшчэ трох падобных злачынствах у суседняй Магілёўскай вобласці. Падазраванымі апынуліся трое жыхароў Быхаўскага раёна: аднаму 24 гады, двум па 27 гадоў. Матыў здзяйснення злачынстваў затрыманыя патлумачылі магчымасцю лёгкай і хуткай нажывы.

Коней прадавалі расейскаму фермеру, які не цікавіўся падрабязнасці паходжання жывёл. Ён разлічваўся з канакрадамі наяўнымі грашыма.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа за крадзеж, учынены групай асоб. Правяраецца дачыненне групы да здзяйснення аналагічных злачынстваў, у прыватнасці на тэрыторыі Гомельскай вобласці.