У ДТЗ пад Докшыцамі загінулі пяць чалавек



20 ліпеня каля 21.30 на 108 км аўтадарогі Менск-Віцебск каля вёскі Маргавіца Докшыцкага раёна адбылася аварыя, у якой 5 чалавек загінула і 1 паранены.

2a24e8456ed109957c64aa6e7c05ab5a_f1249

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль „Аўдзі-80″, які рухаўся з боку г. Менска, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем „Форд Мандэа”, які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

b01b85e3d840d59ae91ee7a1e1644889_f1251

У выніку ДТЗ кіроўца „Аўдзі” і трое мужчын, якія ехалі з ім, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы аварыі.

b00ffddfba8bdc17f1dfc48ee471d11d_f1252

Таксама ад атрыманых у выніку ДТЗ траўмаў памёр кіроўца аўтамабіля „Форд”, а яго дачка, 2007 года нараджэння, якая ехала разам з ім, атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу.

31314336291f0d0d02298b97eeceefae_f1250

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Вядзецца следства.

2a24e8456ed109957c64aa6e7c05ab5a_f1249

uvd.vitebsk.gov.by