У ДТЗ загінула Жанна Бадак



51-гадовая фотамастачка Жанна Бадак, жонка беларускага паэта, дырэктара выдавецтва „Мастацкая літаратура” Алеся Бадака, загінула ў дарожна-транспартным здарэнні.

Як паведамляецца ў зводцы здарэнняў ДАІ Мінскай вобласці, 26 сакавіка прыкладна ў 11.20 на 81-м кіламетры аўтадарогі Пухавічы — Узда — Негарэлае побач з вёскай Лісоўшчына Дзяржынскага раёна аўтамабіль Hyundai Accent, які рухаўся ў напрамку Узды, на закругленні дарогі направа з’ехаў у левы па ходзе руху кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў Жанна Бадак, якая кіравала аўтамабілем, памерла на месцы.

Як паведаміла БелаПАН першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, развітанне з Жаннай Бадак адбудзецца 28 сакавіка з 14.00 да 14.40 у рытуальнай зале № 1 на вул. Альшэўскага, 12.

belapan.by

Фота auto.tut.by