У ДТЗ загінуў кіроўца Пуціна



У выніку лабавога сутыкнення ў Маскве загінуў кіроўца прэзідэнта Расеі.

Аўтамабіль BMW прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Маскве на Кутузаўскім праспекце трапіў у ДТЗ. Пра гэта паведамляе The Daily Mail.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Mercedes, які ехаў па выдзеленай паласе, вылецеў на сустрэчную паласу, сутыкнуўшыся лоб у лоб з прэзідэнцкім BMW, за стырном якога знаходзіўся кіроўца Пуціна.

Ён загінуў на месцы аварыі, а мужчына, які знаходзіўся за рулём Mercedes, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане.

Адзначым, што аварыя адбылася 2 верасня, аднак вядома пра гэта стала толькі праз некалькі дзён.

news.liga.net