У Дубровенскім раёне згарэў дзіцячы садок



29 лістапада ў 10:19 выратавальнікам Дубровенскага раёна (Віцебская вобл.) паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Ляхаўка, паведамляе прэс-служба МНС.

ds161130-opwsv

На момант прыбыцця падраздзялення МНС на месца, гарэў дах дзіцячага садка. У момант узнікнення пажару дзеці (6 чалавек) былі на прагулцы. Пацярпелых няма.

У выніку агнём у будынку садка знішчаны дах, маёмасць, пашкоджана столевае перакрыццё, сцены.

zxb

Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

Фота 112.by