У Дзяржынскім раёне ў полі загарэўся камбайн



У полі каля вёскі Аляксандрава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці загарэўся камбайн КЗР-10.

Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне здарылася 29 жніўня ў 16.11 пры правядзенні сельскагаспадарчых работ. Камбайн належыць філіялу „ММК Агра” КУП „Менскі мясакамбінат”.

Агнём пашкоджаныя кабіна і два колы. Ніхто не пацярпеў. Прычына ўзгарання вызначаецца.

belapan.by